Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Касперскі (ідучы з Бондарам, працягвае гаварыць). …Як не дапамагчы суседу. Закінеш наперад, як знойдзеш. Сэрца маё старое радуецца, калі бачу людзей ў працы. (Да ўсіх.) Добры дзень!

Анішчук. Вінцэнт Казіміравіч пры медалю. (У Касперскага на грудзях партызанскі медаль.)

Касперскі. У поўнай баявой. Трэба падняць культуру гаспадаркі…

Анішчук. Вось у Еўропе культура…

Касперскі. Глупства, суседзе!

Анішчук (працягвае). І дамы пад чарапіцаю, і сады, і дарогі… ідзеш па асфальту…

Касперскі (перабіў). А чым благія нашы дарогі? Якія былі сады да вайны? Колькі з’явілася дамоў пад чарапіцаю! А цяпер мы пабудуем яшчэ прыгажэйшыя за іх муры, і завядзем лепшыя ў свеце сады, і дарогі абсадзім дрэвамі… (Пауза.) Ваяваць з германцам неабходна была культура, і рускія перамаглі, бо наша культура вышэйшая, і мы мацнейшыя духам… яшчэ і Еўропу давялося ратаваць ад фашысцкай заразы… (Падумаў.) У маладосці быў я за морам, ездзіў шчасця шукаць у хвалёную Амерыку, дык цяпер ведаю, па чым там фунт ліха… Пакуль працаваў, яшчэ туды-сюды было, перабіваўся з хлеба на квас, а як апынуўся на вуліцы, дык хоць ты кладзіся і памірай. (Да Бондара.) Як ты глядзіш? Ці правільна я сказаў?

Бондар. Правільна! Анішчуку асабліва падабаюцца загранічныя зажыгалкі.

Касперскі (задумённа). Доўга блукаў я па свеце і такі знайшоў шчасце — у калгасе. Цяпер я чалавек! Ніхто мною не панукае. Я не думаю пра чорны дзень. (Чуваць тупат коней, скрып колаў, недзе ляніва забрахаў сабака. Набліжаецца гамонка людзей, зайграў гармонік, заспявала моладзь.) То што, суседзе, давай работу…