Перайсці да зместу

Старонка:Францішак Скарына на грунце унівэрсытэцкага жыцьця ў Падуі (Талочка).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аганькоў гінучага аканчальна паганства, ні з рэакцыі на церазмерны схолястыцызм, ані ўрэшце з тагачасных клічаў поступу. Усё гэта можа вытлумачыць толькі тую ці іншую драбніцу ўспомненага фэномэну, які як нявыясьненае зьявішча пяройдзе сам у гісторыю цывілізацыі чалавецтва.

Адроджаная цывілізацыя, раней як Скарына прыбыў у Падую студыяваць, агарнула ўжо полымем усю Заходнюю Эўропу. Характарызавалі яе дзьве рэчы: была ў роўнай ступені кніжнай, як артыстычнай, з літаратуры клясычнай бяручы „творчую матэрыю мысьлі і імкненьняў веку“ (6). Гэты сваеасаблівы шал дайшоў да свайго найвышэйшага пункту ў ХѴІ ст. у Падуі. Бо ціж ня быў гэта сапраўды сьвяты і багаслаўлены шал, які агарнуў тутака іменна душу Скарыны, бяручы яго ўжо на цэлае жыцьцё ў палон якжаж новай і труднай тады ідэі пісьменства і друкарства ў роднай мове? Менш ідзе нават аб тое, кім быў Скарына: добра уроджаны але зьбяднелы шляхціц з даўнейшага беларускага роду, ці славутны мешчанін гораду Полацка, або ўрэшце працавіты селянін з падполацкіх ваколіц. У кожным выпадку мусела захапіць яго да вялікага чыну адносна вялікая прычына, вялікая гістарычная плынь, furor sacer, з якім чалавек ХѴІ ст. пасьвяціўся раз выбранай ідэі. Гэты высокі палёт Падуі быў аднак, як сяньня дасьледжана, магчымы да зрэалізаваньня дзеля таго толькі, што бліскае нам праз Скарыну гэтае унівэрсытэцкае места Padova было тады багатае грашмі. "Грошы ёсьць талізманам поступу. Падуа распараджалася фантастычнааграмадным бюджэтам у 65-75 тысячаў флёрэнаў" (6-7), што пазваляла ей згуртаваць паўтары сотні знамянітых прафэсараў ува ўсіх галінах веды, стварыць абшырныя выкладовыя залі, залажыць багатыя бібліятэкі і габінэты, першы батанічны агарод, прыкладны анатамічны інстытут... Нічога тады дзіўнага ў тым, што Італія стварыла ў гэным пэрыядзе новую цывілізацыю і дыктавала моду цэламу сьвету. І на землях беларускіх ведамыя тады былі напр.: вэнэцкія лютні, вэнэцкія люстэркі, вэнэцкія аправы, вокны, палашы, лямпіёны, вэнэцкія аксаміты і т.д. і т.д. Ня што іншае, як Вэнэцыя, выконываючы сваю гістарычную праграму зрабіла з Падуі наперад цэнтральны унівэрсытэт Вэнэцкі (1458), пасьля італіянскі, і ўрэшце эўрапэйскі" (8). Усе падуанскія студэнты атрымліваюць ад ураду многа каштоўных прывілеяў, палёгак і звальненьняў ад мыт і аплатаў, моладзіж беднай і здольнай адчынены насьцяж 11 бурсаў! Быць можа, што ў адной з іх пражываў Скарына ці іншыя яго землякі. З такім размахам Падуі магла канкураваць адна Балёнія, гуртуючая моладзь дзеля студыяў кананічнага права.

У якім віры жыцьця і ў якой атмосфэры апынуўся ў Падуі Скарына, сьведчыць тое, што тады, паколькі можна палічыць, іматрыкулявалася тутака нешта 36 тысяч студэнтаў (16 тысяч чужаземцаў і 20 тысяч італіянцаў), згэтуль 26 тысяч праўнікаў і 10 тысяч мэдыкаў. Кагож тут ня было? Разам было 21 нацыяў. „Ся-