Старонка:У прасторы (1926).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кольцы кілбас ды поўбаханак пытлёванага хлеба…

Як памятка ад буфэту гэтае станцыі ў Міхасёвай кішэні апынулася пачка „Шуры-Муры“ — затое грыўня ў буфэтчыка засталася…

— Дайце, калі ласка, білеты ў Віцебск, — адважна адчыкрыжыў наш Мікола.

Білеты ў руках. Ну, вось цяпер і ў вагон пара, і абцасы хлопцавых ботаў бойка забрынчэлі па асфальтавай пляцформе.

Але тут здарылася:

Хлопцы ў вагон, а кондуктар за полы Міхасёвага кажуха.

— Вы куды, таварыш?

— Як куды? У вагон, у Віцебск, вучыцца едзем, — зьдзіўлена высалапіўшы вочы, адказваюць хлопцы, ня бачачы за сабою віны.

— Вы мужчыны?

— Мужчыны, хлапцы, ці-ж ня бачыце?!?

— Дык злазьце ўраз-жа, тут жаночы вагон, падымаючы свой уласьцівы голас, прабурчэў ахоўца законаў чыгункі.

І бяда ўся ў гэтым, што разумны касір даў ім білет у вагон № 5, а вагон № 5 — для жанчын.

Селі хлопцы ў другі вагон, доўга з іхніх вуснаў усьмешка вырывалася, а часам і рогат.

— Ты, Мікола, мужчына?

— Мужчына! А касір за бабу палічыў; мабыць, з галавы яго бабы ня зыходзяць. Што