Старонка:У прасторы (1926).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ка?.. — і бацькіна папружка яшчэ ямчэй рэзнула па Гэльчынай сьпіне.

— Татачка, ня бі, пашкадуй, апамятайся, што робіш, шкада табе, ці што… што раз які ў тыдзень на сход я пайду… Ленку Ганцучышку — бацька пушчае, а ты… — забіўшыся ў кут пад абразамі, праз сьлёзы, што душылі Гэльчыну глотку, прабавала супярэчыць Гэлька.

— Што? ты зноў сваё… лайдачка… я табе… — і тут бацька, схапіўшы Гэльку за рукі, з адмаху адарваў з кута, пад дзьверы шпульнуў…

— Вон з хаты… лайдачка гэткая… вон… каб твае нагі ў маёй хаце ня было… ідзі да галадранцаў тваіх… Бацькінага хлеба ўжо есьці ня хочаш… абрыдаў, відаць… Каб твае нагі тут ня было!..

II

Гэлька апынулася выкінутай з роднае хаты... за дзьвярыма.

— Дзе дзецца? Ісьці куды? — і ўспомніла яна тут, што бацька лупцаваў яе, з хаты выгнаў за тое, што папрасілася яна на сход ячэйкі схадзіць…

З заплаканымі вачыма Гэлька ў школу кінулася — на сход. Сход падыходзіў к канцу. Дзьверы адчыніла, ступіла праз парог, і… зьнянацку для ўсіх душу сваю рашчыніла з плачам:

— Бацька з хаты мяне выгнаў, на сход пра-