Старонка:У прасторы (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І пранесьліся гэтыя галасы. І забурліў розум у мільёнах мужычых і работніцкіх галоў!

Да волі пачаў клікаць другія дзесяткі, соткі мільёнаў, рваць ланцугі заклікаў!

І абарваліся путы цярпеньня. Наступіў пяты год. Прышла, пранеслася, пракацілася з кута ў кут навальніцай рэволюцыя… Першая Расійская Рэволюцыя.

II

Менск гарыць… Але не пажарам. Ня Менск гарыць, а тысячы пролетарскіх розумаў Менску… Гараць надзеяй скінуць агіднае царскае правіцельства, правіцельства жандараў, паноў, чыноўнікаў…

Прэч самадзяржаўе!

Прэч цара!

Прэч дзяржаўную думу!

Няхай жыве Рэволюцыя!

Няхай жыве Рэспубліка!.. — нясуцца воклікі пролетарыяту ўсё гучней і гучней… Падступаюць пад горлы царскіх чыноўнікаў гэтыя словы — чуюць яны, што задушыць іх могуць, і прымаюць „належныя крокі“… Ня крокі, праўда, а бізун…

І ўсё мацней і мацней б‘е, усё глыбей урэзваецца нагайка жандара ў сьпіны рабочых.

Стогне Менскі пролетарыят… Яго словы чуе Барысаў, Бабруйск, Магілеў, Віцебск і ў адказ паўстаюць. І там бізун, і там стогны…