Старонка:У прасторы (1926).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЯТЫ ГОД

I

Пяты год. Рэволюцыя.

Абарваліся ланцугі людзкога цярпеньня. Чакаць далей няма магчымасьці… Рэволюцыя патрэбна. Стогне рабочы, енчыць селянін. А пан-памешчык, а пан-фабрыкант рагочуць… Яны жывуць… Для іх жыцьцё… Для іх мільёны замурзаных рабочых, мільёны сярмяжных сялян…

Цягнеце лямку… І ні-ні. ані духу… калі чуць што… дык сіла ў нас — гэта капіталістыя.

А асілак-рабочы: Досыць пакуты… Досыць цягнуць абрыдлую лямку, ня бачачы сьвету! Досыць пракляцьцяў з-пад цішка, — паўстань пракляцьцем катаваны!

А селянін: Скідайце ярмо панскага прымусу! Толькі той гаспадар — хто працуе!..

Паўстань, мужык! Паўстань, хто з голаду век пух! Досыць! Прэч паноў! Мы самі стаць павінны гаспадарамі!