Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАСТА. Пэўне, што пачне. Каб яму косьці пакруціло! Каб яго паляруш!..

БОНДАР. Глядзі, што дабярэ сабе кампанію, дый пачне каней выводзіць.

АЛЯКСЕЙ. Не дажджэцца ён. Будзе каней красьці, як кат яму дзьвесьці нагаек улепіць.

ГАНУЛЯ. /Жаласно/. А! ой-ой!

АЛЕНКА. /Ешчэ, жаласьней/. Ой-ой-ой!

НАСТА. Дзьвесьці нагаек? Божухна мой, Божухна! Божухна міласэрдны!

АЛЕНКА. Ой, бедны ён! Каб і няведама што ён зрабіў, дык такі бедны.

НАСТА. На што яму было на сьвет радзіцца такому? На што яго Бог найвышэйшы стварыў. /Момэнт маўчаць усе/.

КРЫСТЫНА. Аднак-жэ і яго калісь-ці матка на руках сваіх насіла, галоўку яго цалавала, — “сынок мой, сынок маленькі!” казала… А цяпер…

ПАДАРОЖНЫ. /Ўгледаючыся на Крыстыну, а пасьля нахінаячыся над ёю, шэпчэ ў самы твар/. Пільнуй ты матулька, сынка свайго, ой добра Янкі свайго пільнуй, каб ён ніколі такім бяздольным ня быў… /Крыстына с перапуду адсуваецца і абнімае шыю Янкі/.

МІКУЛА. Справедліва! Нехай разбойнікі крыві людзкой не праліваюць, нехай дабра чужога не крадуць. Бог найвышэйшы