Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кім, глыбокім уздохам/. Ах-ах-ах! /У часі кароткай гутаркі Падарожнаго з Ганулей, Наста, падкраўшыся да бутэлькі з гарэлкай, хутка выпівае чарку, а Мікула, прад каторым стаіць бутэлька, не ўбачыў гэтаго, сідаючы ў задумі, з галавой спушчэнай на грудзі/.

МІКУЛА. /Уздыхае/. Ах-ах-ах! /Уздыханьне цяжкае і працяжнае Сымона Мікулы наступае па кароткім і глыбокім уздоху Падарожнаго/.

АЛЯКСЕЙ. /ДА Падарожнаго вясёлым голасам/. А аб разбойніку Рысю ці ня чувалі чаго, ходзячы па сьвеці? А?

ПАДАРОЖНЫ. /Момэнт памаўчаўшы, спакойна/. Чаму ня чуў? Чуў! Цэлы сьвет толькі аб ім цяпер і гаворыць.

АЛЯКСЕЙ. А як думаеце, дзядзька: зловяць яго, ці ня зловяць яго.

ПАДАР. /Падумаўшы/. Можэ зловяць, можэ ня зловяць…

АЛЯКСЕЙ. Ой, каб злавілі! А то пісар кажэ, як барані Божэ, ня зловяць, усім беда будзе: разбоі, кажэ будуць, грабежствы, тое ды сёе, каже, будзе. Што гэта шэльма такі, калі на волі, ці мала бяды людзям наробіць.

БОНДАР. А мне больш за ўсё цікава, як гэта ён с турмы аж два разы здалеў уцячы. Не раз і не два разы даводзілося мне ў горадзі турму бачыць. — Муры-ж — муры! Божухна ты мой! Салдаты са штыкамі ўсюды; хіба птушкаю трэба быць, каб уцячы, каб выляцець стуль. А ён выляцеў. Вось хітры.