Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КРЫСТЫНА. /Ў паставе спакойнай, з задумай/. Усё-ж-ткі і ён — стварэньне Божае. Благі — то благі, калі забівае, але каб так і шэршня гнаць па сьвеці і мучыць… /Зноў момэнт цішы; жанкі ківаюць галавамі, мужчыны думаюць; бондар памалу пачынае ізноў стукаць далатом/.

СЫМОН МІКУЛА. /Падымае галаву, апушчэную да гэтаго часу/. Справедліва! Гэтак з разбойнікамі і ўсімі крыўдзіцелямі трэба рабіць. Нехай чужога дабра ня лупяць, бо гэта сам Бог забараніў. Бог сказаў: не крадзі! не забівай! А хто прыказу гэтаго не шануе, ня слухае, нехай пакутуе і церпіць! Вось як! Годзі!

/Кажучы гэта, стары Мікула па ўсіх хатніх водзіць вачыма, каторые раптам набраліся блеску; ў цэлай пастве відаць мысьль, што каб хто-нібудзь с тых, на каторых глядзіць, пайшоў той дарогай, на якой “той” пайшоў, ён першы апусьціў-бы сваю вялікую, жылястую і як бы з бронзы выкаваную руку. Ўсе маўчаць. Знаць з усяго, што калі гэты бацька радні скажэ: годзі! — то ніхто гутаркі ані паступкаў сваіх далей вясьці ня будзе. Аляксей падходзіць да бацькі і, цішком нешта кажучы, аддае прывезеные з мястэчка грошы, каторые той хавае за пазуху. Бондар часьцей і галасьней пастуківае далатом. Наста далей лушчыць шальбабоны /хвасолю/; Крыстына атстаўляе ад агня саганчык с кіпучай вадою; калавароты Ганулі і Аленкі пачынаюць хутка круціцца/.