Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсіх Наста і Янук. Разам/. Гдзе? гдзе? кажы! Ой, Аляксейка, міленькі, кажы скарэй!

АЛЯКСЕЙ. /Голасна/. Тут!.. недалёчка, нашым суседам быў… а? добры сусед! што? Каб яму дабра не было!

БОНДАР, НАСТА, ЯНУК. /Разам, з задзіўленьнем/. А-а-а-а! Дык злавілі, зымалі ізноў?!

АЛЯКСЕЙ. /Сьмяючыся/. Лягчэй ветра злавіць у полі, чым-сі такога. Счэзнуў!.. Пакуль прыйшлі па яго, знюхаў, чым пахне, і счэзнуў. Як камень у ваду. Прапаў і ўсё. Вядома толькі, што тут нейдзе ёсьць недалёчка… Пісар сягоньня кажэ: “Шукайце, калі Бога баіцеся, шукайце, а то, каже, усяму беда будзе. Разбоі будуць, кажэ, зладзействы, грабежствы; — а як хто яго зловіць, то мы зараз у турму яго, кажэ… Ўжо цяпер, кажэ, ня сто нагаек, але дзьвесьці улепім”.

НАСТА, АЛЕНКА, ГАНУЛЬКА. /С трывогай і жалем/. Ой-ой-ой, Божухна, Божухна!

АЛЯКСЕЙ. Ага! “дзьвесьці нагаек, кажэ. І, кажэ, ў ланцугі мы жалезные ножкі і ручкі яму закуем, на ўсё жыцьцё ў катарзі да тачкі прыкуём… Нехай прападае і прападае. Нехай у муках жыве і нехай яму чорт душу, на векі пеклу запраданую, з згніўшаго ад мук цела выдзярэ”… /Праз момэнт усе маўчаць. У паветры, чырвоным ат паланеючых у печы дроў, пралетае страхота/.