Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і твары бье сьмеласьць і пэўнасьць самога сябе; ён у зграбным казакіне, шытым з аўчынак, с чорным каўнером, у доўгіх ботах, с пугаю ў руках. Калі паднімаецца завеса, ўсе маюць вочы зьвернутые на Аляксея; відаць перарыў у рабоці, бо ўсе свае прылады дзержаць у руках, нічога ня робячы. Наста, хоць іншай думкай занята, але рукі яе самі сабой лушчаць фасолю; струкі, покаючыся, трэскаюць. Гануля так сама міма-ведама круціць нагой калаўрот, кола катораго памалу круціцца; рука Ганулі і рука Аленкі трымаюцца пры кудзелі. Ўсе слухаюць з вялікай увагай і цекавасьцю.

АЛЯКСЕЙ. Да душы, праўду кажу! Ўвесь сьвет быў сягоньня на кірмашы, і ўсе так сама гаманілі, ажно і торгу не было ніякаго. Ўсе казалі, што гэта Рысь, той самы, што колькі год таму с сваей хэўрай, — каб ім дабра не было! — траіх людзей забіў.

БОНДАР. Жыдоў, здаецца, ці што?

АЛЯКСЕЙ. Але! Двое жыдоў і бабу з села, што тады ў іх начэвала, забілі, — а ўсяго багацтва 30 рублёў у іх знашлі. Тады яго спаймалі, зрабілі суд над ім і ў катаргу ў Сыбір на вечные часы засудзілі. А ен ўзяў ды-й уцёк с турмы. Уцёк, гад, апратку іншую адзеўшы, і за рабочаго на нейкую хвабрыку з хвалышывым пашпартам прыстаў. Пры-