Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мах, аклееных пазлачанай паперай; у кутках — гаспадарскіе прылады і бондарскіе інструмэнты. Адны дзьверы вядуць у сені, другіе ў бакоўку; каля першых — невысокі анкарак /дубовы бачонак/. На лаві за сталом сядзіць Сымон Мікула, стары селянін, сівы, карэнасты; на другой старане — старшы Мікулаў сын, бондар, 40 гадоў, так сама карэнасты, з абросшым тварам, заняты нейкай бондарскай работай, злегку пастуківае далатом, канчаючы работу. Каля печы бандарыха — гаспадыня хаты, Крыстына — казістая селянка, гадоў 30, здаровая, чэрствая с паважнымі рухамі і разумным паважным тварам, — стаіць задумаўшыся. З другой стараны чалесьніку, так сама ў блеску агня, сідзяць за прасніцамі Гануля, 18 гадоў, дачка Мікулава і Аленка, жонка малодшаго яго сына, Аляксея; абедзьве высокіе, тонкіе, надные жанкі. Аленка з дзіцяткай на каленах. У поўным сьвятле агня сядзіць Настуля, старая кабета, худая, с жоўтым і маршчыстым тварам, з пасмамі сівых валасоў, выпадаючых с-пад чырвонай, выношэной хусткі, цесна каля патыліцы завязанай; перад ёй стаіць рэшато, поўнае фасолі, каторую яна лушчыць. Недалёка ад бондара Якук — 14 гадоў, дзяцюк с крукамі /на крукі накручэны тонкіе шнуркі/ на каленах і ігліцай у руках: прылады вязаць бучы. Сярод хаты стаіць Аляксей — 30 гадоў, высокі, казісты, з доўгімі, назад аткінутымі валасамі, з фігуры