Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разьвіцьця грошы, а самым ашчаджаючым забясьпечыла будучыню[1].

Пачаткамі сваімі „Цэнтрабанк“ сягае да 90-тых гадоў мін. стагодзьдзя, калі Д-р Кормош залажыў у Перамышлі крэдытовае таварыства „Віра“ (вера). За прыкладам Перамышля пайшлі іншыя мясцы, так што ўжо ў 1896 г. пачалі гаварыць аб патрэбе заснаваньня Саюзу крэдытовых коопэратываў. Арганізаваўся-ж такі „Краевий Союз Кредитовий“ толькі ў 1898 г., аб‘еднываючы ў 1913 г. 906 праўных сяброў, палова якіх была крэдытовыя коопэратывы. Вайна зрабіла укрfінскай крэдытовай коопэрацыі шмат шкодаў, але пасьляваеннае разьвіцьцё украінскай коопэрацыі ў Галіччыне не пакінула увонках і коопэрацыі крэдытовай: яна добра разьвіваецца, успамагаючы роднае гаспадарскае жыцьцё родным украінскім каліталам. На чале укр. крэдытовай коопэрацыі доўгі час стаіць заслужаны дзеяч Д-р К. Левицький.



  1. Бліжэй аб масавай ашчаднасьці ў брашурцы А. Клімовіча: „Leki na ździeki“ — Вільня 1932.