заходняй Беларусі польскі элемэнт—гэта бадай выключна вялікшая зямельная буржуазія, каторая праз свае соцыальнае становішчэ стаіць вельмі далека ад баларускіх народных масс, ад каторых яна рэзка аддзелена такжэ і рэлігіей: тут беларусы перэважна праваслауные: Толькі у часе вайны у заходнюю Беларусь панаехало много палякоу—ваенныхъ высяленцау, каторые належаць на усіх станоу, але пасьля ліквідаціі вайны бязспорна вернуцца назад да Польшчы.
Вялікорусы па усей Беларусі, як усходняй, так і заходняй, перад вайной былі прэдстаулены перэважна элементам прывозным-чыноуніцкім, часьцю землеўласнікамі, а также вялікарускімі селянамі-колоністамі, выключна стараверамі.
Паказаные вышей абсолютные цыфры беларускаго насяленьня бязспорна значна узрасьлі да нашых дзен. Але і вайна памагла концэнтраціі. беларускіх элементаў па гэты бок ваеннаго фронту: расейскі урад выгнау з Віленшчыны і Гродзеншчыны цэлые массы народу, а у тым ліку безмала усю беларускую інтэлігэнцію. Былі вывезены усе, хто быу на казеннай службе, а у тым ліку усе народные вучыцелі, вучыцелі сярэдных школ, праваслауные сьвяшчэнікі, і т. д., і, само сабой разумеецца, што усе яны стараліся задержацца як найбліжэй да родных кутоў.
Гэтак сталося тое, што у момэнт выбуху Расейскай Рэвалюціі у усходняй Беларусі аказаліся сконцэнтрованымі блізка усе беларускіе сілы, апрача параскіданых па розных местах б. Расейскай Імперыі. Але і тые, каго доля закінула у чужыну, не пакі-