Перайсці да зместу

Старонка:Усходняя Беларусь. Статыстычные і гістарычные матэрыялы (1918).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

далі працаваць дзеля сваей Бацькаушчыны і сваего народу: беларуская нацыональная работа пачала шпарка развівацца у Пецярбурзі, Маскве, Казані і т. д. Пры гэтым нацыональная сьвядомасьць захапіла усе станы і усе кругі беларускаго грамадзянства: ужо у самым пачатку рэвалюціі мы бачым за нацыональной работай много чынных інтэлігэнцкіх сіл. Перш за усе мы адзначым ўчасьце у беларускім руху духавенства,—гэтай бязспорна вельмі важнай сілы у Беларусі.

Між каталіцкімі ксендзамі рух гэты падгатауляуся здауна у Пецярбурскай Духоўнай Сэмінарыі і Духоўнай Акадэміі (для Магілеускай дыэцэзіі), і у рэзультаце: у момэнт упадку царызму мы бачым адкрытое арганізованае выступленьне беларускіх ксяндзоу: на зьездзі у Менску заснавауся Саюз Ксяндзоу-Беларусау, налічываючый каля 200 членау, між каторымі трэба адзначыць імены найбольш актыуных, як: кс. Астрамовіч, м. т. кс. Годлеускі (у Менску), кс. Сак, кс. Байко, м. т. Лісоускі; кс. Лапошко (у Магілеві). м. т. Шырокі (у Парафіянаве), кс. Шолкевіч, д-р філезофіі Бобіч (у Друі), кс. Будзька, д-р. Абрантовіч, м. т. Цікота, м. т. Хвецько, кс. Жолнеровіч, кс. Версоцкі, кс. Олешкевіч, кс. Борык і інш. Закраталося і праваслаунае духавенство, цэнтрам катораго аказалася Масква: тут папалі блізка усе вывезеные з Гродзеншчыны і Віленшчыны сьвяшчэнікі. На адбыушымся тамака у летку 1917 года зьездзі было каля 800 праваслауных сьвяшчэнікау-беларусау, вынесшых рэзалюціі у беларускім нацыональным духу. Між праваслаўным духовенствам выдзеляюцца імены протоерэя Кульчыцкаго (у Мен-