Старонка:Уступамі да Акцябра.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

завяршыць поўную фазу разьвіцьця беларускага сацыялістычнага руху. Але ў гэтым поступе ў значнай меры працавала рука беларускага пролетарыя. Райённыя органівацыі Б. С. Г. нясупынна накіроўвалі пуціну пахілаў яе ўлева. Даклады на агульных сходах райённых організацыяў, якія (даклады) рабіліся сябрамі Цэнт. Камітэту, абгаварваліся да дробязі і сьвядома, з погляду інтэрнацыяналізму, заядла крытыкаваліся. Калі пападалі з дакла­дамі правыя сябры Грамады, іх нараўцы няшчадна разьбівалі і бралі пад сумненьне. Дзякуючы гэтаму, Пецярбурская організацыя і Ц. К., пакідаю­чы ўмеранасьць Маскоўскай, Вітабскай, Пскоўскай і інш. організацыяў, крок ва крокам адхіляўся ўлева, раўнуючыся па Пецярбурскім райённым організацыям.

Гэта тактыка Пецярбурскай організацыі ў хуткім часе намеціла выразны раскол у Сацыялістычнай Грамадзе, які хутка прывёў яе да сьмерці. Нарысы расколу засталі яе больш-менш 15 кастрычніка, калі адбы­валіся адначасна трэці зьезд Грамады і другая сэсыя Цэнтральнай Рады Беларускіх організацыяў.

То было перад дзьвярыма Вялікай Рэволюцыі Кастрычніка.

ж. х. з.