Старонка:Уступамі да Акцябра.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

організацыі Сацыялістычнай Грамады прыдавала ёй выгляд чыста пролетарскай беларускай організацыі. Гэта, зразумела, не здавальняла ні тых элемэнтаў, якія марылі аб адзіным беларускім нацыянальным фронце, ні тых, якія думалі павярнуць беларускі рух у бок эсэраўскага вобласьнічаства ці кадэцка-чорнасоценнага аўтономізму. Трэба пераказаць удвойчы, што ў разьвіцьці беларускага руху ў Пецярбурзе пасьля фэўральскай рэволюцыі літаральна вызначаліся ўсе асабістасьці процэсу разьвіцьця рэволюцыі па ўсёй Расіі. Ды ня дзіва таму: агульныя законы ў ходзе здарэньняў не маглі выдзяляць з-пад свайго ўплыву асобныя грамадкі людзей.

Якраз у красавіку месяцы ў Пецябурзе адбыўся першы крызіс часо­вага ўраду. Нота Мілюкова, міністра загранічных спраў, да саюзных дзяр­жаў аб згодзе Расіі вясьці вайну «да пабеднага канца» і супроцьрэволюцыйная портыка міністра вайсковага Гучкова, выклікалі страшэннае абу­рэньне сярод рабочых і войска. З патрабаваньнем адстаўкі гэтых міністраў вышлі па вуліцу грамады рабочых і цэлыя палкі войска. У свой чарод, не драмала й буржуазія. Падняўшы голаў пасьля першых аглушаючых громаў рэволюцыі, яна хутка організавала свае сілы навокал розных контр-рэволюцыйных організацыяў і партыяў, як камітэт Дзяржаўнай Думы, партыя кадэтаў, штаб Пецярбурскае вакругі, афіцэрскі савет і інш., і таксама 21 красавіка выйшла на вуліцу. Праз цэлы дзень у горадзе йшлі маніфэ­стацыі й мітынгі двух варожых сілаў. У многіх мясцох буржуйныя маніфэ­станты нападалі на рабочых і вырывалі з іх рук чырвоныя сьцягі. Былі стычкі і некалькі выстралаў. Гэта было першае сур'ёзнае спаткненьне ра­бочых з буржуазіяй, якое прачыніла на далей дзьверы да зацяжнай, крывавай грамадзянскай бойкі. Па Знаменскай, 36, у штабе беларускім гэтыя здарэньні таксама знайшлі сабе водгук. Вечарам, калі сабралася ўправа Соцыялістычнай Грамады, каб абгаварыць пытаньне аб перажываных політычных здарэньнях і выявіць да іх свае адносіны, сабралося каля дзесятку беларусаў вайсковых і інтэлігентаў і, на чым сьвет стаіць, дэмонстрацыйна прыняліся лаяць і бэсьціць «чэрнь», падняўшых руку на гэткіх «паважаных людзей і чыстых дэмократаў, як П. М. Мілюкоў». Громы й пяруны пасылалі яны на «разбавыраных мяцежнікаў, рабочых і войска» і на іх натхніцеляў, безадказных бальшавікоў. Гэта была першая акцыя беларускай белагвар­дзейшчыны, якая адзначыла сабою яго далейшае клясавае расслаеньне. Управа організацыі Соцыялістычнай Грамады ясна выявіла сабе пагрозу з гэтага боку і, пільна праверыўшы сьпіскі сваіх сяброў, надбліжала шчыль­ней да сябе рабочую частку організацыі, як адзіную рэальную базу для свае рэволюцыйнае працы. Тымчасам з узростам рэакцыі наогул, адмеціўся яе наступ і на беларускім соцыялістычным руху. Штодзень сталі ўзрастаць новыя беларускія організацыі з яўна чорнасотніцка-русыфікатарскім адцень­нем. Выплылі напаверх розныя дзеячы, раней працаваўшыя пад эгідаю гу­бэрнатараў паўночна-заходняга краю, а цяпер перафарбаваныя ў кадэты, эсэры, вобласьнікі ды інш. Узрост беларускага нацыянальна-соцыялістычнага руху і яго ўплыў на масы ў зьвязку з ростам нацыянальна-рэволюцыйнага руху сярод усіх нацыянальнасьцяў быўшай царскай Расіі, узмацоўваў здань сьмерці буржуазна рэакцыйнаму яднаньню. Трэба было спыніць яго загадзя. І рэакцыя хутчэй-жа пастаралася гэта зрабіць. У яе хапала сілаў на ўсіх фронтах—пусьціла яна іх і супроціў беларускіх рэволюцыянэраў. Зразу знайшліся організатары вайсковых беларусаў, беларусаў аутономістаў, беларусаў вобласьнікаў. Мэта гэтых організацыяў і іх канаводаў была ў тым, каб супыніць пашырэньне беларускага нацыянальна-рэволюцыйнага руху, які захапіла Грамада усякімі магчымымі спосабамі. Сярод гэтых спо­сабаў ужываўся і спосаб «узрыву знутры», пасьля да сэрца прыняты во-