Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

*

Цягніка ня відаць, у далёкасьці зьнік,
толькі рэйкі уздрыгваюць глуха.
На пероне стаю, галавою панік,
потым долу прыкладваю вуха.

І вось чую, як быццам бы стогне зямля,
крык жалезны далёка пачуўся:
— Пролетары злучайся! Надыходзіць вясна,
Вызваленьне нясе Беларусі.

1928 г.

|}