Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вясёлыя скрозь сустракаю абліччы,
кудысьці сьпяшаюць бясконца.

Ня хмары на небе, ня хвалі на моры —
усплёскам калышуцца людзі;
раптоўна да сонца зьлятаюцца зоры,
у хмарах купаюцца, блудзяць.

— Комуна над сьветам! з усходу на захад,
ад мора да мора бяз краю,
дзе шлях векавечны ўсіх ворагаў вабіў,
маяк і гарыць і палае.

Надзеі, жаданьні ў радасьць зьвіліся,
імклівяць мае лятуценьні,
праз Нёман бурлівы да стромкае Віслы
ляту я чароўнаю сьценьню.

Ляту, узьнімаюся вышай і вышай,
на нізе хвалюецца Нёман,
шырока разьліўся, на скалы аж выйшаў,
і пена паслалася лёнам.
...............
Панурая цемра наўкола лягла,
ні сонца, ні месяц ня сьвеціць;
пакутуе, стогне, рыдае зямля —
Комуны няма ‘шчэ на сьвеце.

Здранцьвела ўсё цела, — адлічаны дні…
Ляту усё ніжай і ніжай,
прыпаў да зямлі… Замігалі агні
далёка, далёка на ўзвышшы.