|
ПЕСЬНІ ЖАЛОБЫ
Гады прамінаюць, праходзяць, як сон;
зьнікае і радасьць і смутак,
і новай вясною бярозавы сок
залечвае раны, пакуты.
і новай зімой акрываюць сьнягі
душу і палеткі аздобай.
Адно не пазбыцца маўклівай тугі,
навеянай людзям жалобай.
Адно не пазбыцца надломаных дум,
навеяных стратай вялікай.
Магутны, як волат; нязломны, як дуб,
выходзіць да сьветлага клікаць.
А сёньня ня выйдзе пакласьці Свой сьлед,
і думак і слоў ня узьвее:
у рамках жалобных Ягоны портрэт
і здымак Яго маўзалея.
Гляджу і ня веру — здаецца, жывы:
сур‘ёзнасьць і сіла ў абліччы.
Здаецца — вось зараз кіўком галавы
да працы ізноўку пакліча.
Чакаю… Маўклівы у рамках портрэт —
хістаецца чорная стужка…
|