Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падаў сьнег — застываў Пецярбург,
і здавалася гэта навекі.
І ламаючы пальцы скалечаных рук,
паміралі на сьнезе калекі.

Прыдзе дзень — будуць дзеці чакаць,
прыдзе дзень, і адчуюць утрату.
Як праз сон, дзесь далёка, далека чуваць
страляніна і лёскат гарматаў.

— Гэта — помста за „ласку“ цара…
— Чуеш звон? — разрываецца, здэцца.
А крывавыя плямы на сьнезе гараць,
як людзкія вялізныя сэрцы,

*

Гэты дзень адышоў за гадамі,
не прайшлі успаміны адны:
Вокамгненна яны нагадаюць
пра мінулыя чорныя дні.

І паўстануць тады перад зрокам
дні пакут і навалаў былых.
І здаецца ўсё вельмі далёкім,
як прасторы на нашай зямлі.

Дзень крывавай і чорнай нядзелі
паўстае, як маўклівая здань.
Адыходзяць гады і падзеі,
а за імі і з імі бяда.

1929 г.

|}