Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Быццам вецер узьняў —
над галовамі сотні пратэсаў;
грозна натаўп шуміць,
як глухі пакалечаны звон:
— Дайце хлеба людзям…
Надрываюцца крыкі, протэсты,
а наперадзе моліцца,
рукі узьняўшы, Гапон.
Колькі выйшла людзей,
колькі соцень, а тысяч, мільёнаў,
абадраных, галодных,
а вочы шаленствам гараць?!
Расьцягнуліся вуліцай
шумна-нястройнай колёнай,
засьпявалі і рушылі
з просьбай усе да цара.

Вось мінулі ўжо сад,
узыходзяць на мост над Нявою;
перад зрокам паўстаў
у вялікасьці царскі палац.
І на браме арол
з дубальтовай сваёй галавою
пільна сочыць вачмі,
хто адходзіць, прыходзіць на пляц…

У палацы гульня;
вось яна заціхае на момант.
Нехта войску падаў
у цішы гэтай строгі загад.
Быццам чорная хмара