Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сутарэньне, як склеп. Шалясьцяць галасы:
— Дачакаліся, хлопцы, суботы,
дык давай меркаваць…
— Прапанова — усім
па нядзелі ня йсьці на работу.
І на міг цішыня, але голас ізноў:
— Гэтак з голаду можна памерці…
— Што рабіць?
— Што чыніць?
— У нас выйсьце адно:
не баяцца ні кары, ні сьмерці!
Разышліся ўначы. Кожны ў сэрцы сваім
сам ня ведаў у чым пераконан,
толькі пэўнасьць была — кожны ў думах стаіў,
каб пасьля пасьмяяцца над конам.

*

Горад сьпіць.
Над Нявой
ня трывожацца тонкія цені.
Сапраўды цішыня —
узьнімаць непакой для чаго?
Пасьлязаўтра ізноў
загавораць машыны і сьцены,
і рабочыя зноў
на Пуцілаўскі прыдуць завод.

Але дзень ня прышоў,
а надзея чыясьці пагасла,
а другая надзея —
тады красавала пышней.