Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прамова тав. Галадзеда.

— Я вітаю цябе, пролетары,
я вітаю працоўны народ!
Вышай сьцягі свае, штандары —
наступіў адзінаццаты год.

Дзесяць год ваявалі упарта,
будавалі краіну сваю.
На мяжы СэСэСэР сталі вартай,
бараніць каб працоўных зямлю.

— Нас навалы ня зломяць, ня згіблюць,
бо напорнасьць, імклівасьць расьце.
Будзем так-жа старанна і сьціпла,
як раней, будаваць БэСэСэР!

*

Воплескі-віхрам шалёным,
воплескі-ветрам над сьветам
............
Ціхнуць памалу колёны.
— Слова Наркому Асьветы.

Прамова Наркома Асьветы.

— Школы, тэатры, кіно —
знала калі Беларусь?
Зьнікла пахмурая ноч,
бачым над краем зару.