Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОДЫРАМ ПАХКІМ…

Водырам пахкім павеялі вішні,
Песьнямі рэзвымі — гоман лясоў;
Сочныя руні палотнішчам пышным
Постаць ўвабралі азьвеўшых палёў.

Поплаў утыкаўся жоўтым янтарам, —
Вочкамі кветак мігнуў курасьлеп;
Жаўранак вёрткі над шэрым папарам
Песьняю славіць квітнеючы сьвет.

Верціцца ломанай стужкай рачулка,
Срэбныя ніткі ў ёй шые прамень;
Гаем пазвоньвае водгалас гулкі
Пташак, сплятаючых песьню-дасэнь,

П‘янаю хваляю коціць-трапеча
Рагі вясновага трунку эфір;
Голас дзявочы і лёкат авечы
Гоняцца, бегаюць ўдоўжкі і ўшыр.

Полагам тонкім апалі паземы —
Потайкам кінулі ў зрэнкі вачоў —
Вечна нярэшанай путнай дылемай
Глянула ў душу вакханка-любоў…

Менск, 21/V-24 г.