Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Туліць твары
Фей-русалак,
Што ў прагалак
Між кустамі над крыніцай
Распусьцілі бросьні-косы;
З хітрай мінаю глядзіцца
Ў іх лясун доўгавалосы.
Жаб капэля
Іх вяселіць
Многалікім
Хорам-крыкам
Пявуноў,
Покуль зноў
З-па-над бору
Кроўным морам
Пачне ўсходзіць
І заводзіць
Сонца спацыр жыцьцявейны,
Стаўшы ціха ўверх на дыбы…
І пражэцца крохкай ценьню
Ўсё начовае — ў сядзібы.

Капыль, 31/V-24 г.