Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці ў стуку гучным ў поўных гумнах
Цапоў сялянскіх па збажыне,
Ці ў песьнях стройных, ў песьнях шумных
Вячоркі — дбайнае дзяўчыны?

Мне кажуць: восень — заміраньне,
Жуды глыбокай час ўрачысты…
А я кажу: хто глыбей гляне,
Той жыцьця ўгледзіць промень, іскры!

|}