Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Белым матылёчкам,
Лёгкім ды вяртлявым,
Па зялёных травах,
Па густых кусточках,
У руцяных лісточках,
Ясным днём і ночкай
Я-б хацеў лятаці,
Я-б хацеў лятаці!
Ў вышы і над долам,
Ўперад ды наўкола,
З рэзвасьцю вясёлай
Я-б хацеў насіцца,
Матылёчкам віцца.
І ў квятох пахучых
Мёдам саладжавым,
К кропелькам бліскучым,
К кропелькам расяным
Я-б хацеў спускацца,
Імі напівацца.
А напіўшысь ўволю
Ў рожы ды ў куколю,
Ў паплавох і ў полі
З ветрам калыхацца,
З ветрам калыхацца;
З ветрыкам нячутным,
Ў промені мільгутным,
Цёплым залацістым
Над травою рутнай