Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БУДАВАНЬНЕ

То ня вецер у пушчы гудзе,
То ня хвалі на моры бушуюць —
То грамады працоўных людзей
Сабе лепшую долю будуюць.

Ўкол руйнуюцца ўціску муры,
Ападаюць жалезныя краты;
Дні прыгонныя цяжкай пары
Адыходзяць у вечныя страты.

А сьлядамі Комуна ідзе,
Панаваньне навекі будуе…
І жыцьцё, нібы пушча, гудзе,
І жыцьцё, нібы мора, бушуе.

Менск, 12/VI—21 г.