Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СЕЛЬСКІ МІТЫНГ

Запоўнены стадол, як яблыку упасьці, —
Грамада прагная варушыцца, шуміць;
Пытаньне носіцца вакола, а што ўдасца…
Што будуць тут прамоўцы гаварыць?
Ці ўловіць што настроенае пільна вуха
Ў прамовах тых, што мусяць скора пачынаць?
Што скажуць скліканым аб сконе галадухі,
Аб прадналогу, аб рэволюцыйным руху
За межамі, аб тым, як землю падзяліць?
Мо‘ новых йшчэ навін паслухаці пазвалі —
Пара-ж бурлівая і віхрам ходзіць сьвет,
Авось цару, якому голаў абламалі
А ўладу краем пераняў сабе савет.
Мо‘ трэба ружжа браць і йсьці сваю краіну
Ад новых воражных нападаў бараніць?..
Напэўна будзе нейкая асобная навіна —
Ня здарма-ж сход, як мора бурнае, кіпіць…
Ня здарма гушча прагная жаданьнем палкім дыша
І сотні йграючых маланкаю вачоў
Кідаюць бліскамі праглівымі туды, к узвышшу,
Адкуль кім сыпне зараз дождж завучых слоў.
„Пашоў, вунь-вунь, як быццам ён!“ — прашло стадолам
І потым раптам зьнік той зычны медны гуд…
Й сьціша глыбокая, нярушная вакола,
Скавала жданьнем гострым мітангавы люд.
„Браты-таварышы! Сюды вас ўлада пасклікала!“