Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці творчай чыннасьці праддзень
Ў тваю істоту не ўраніў
Зьдзяйсьненьня мар, зьдзяйсьненьня дзіў,
Натхняўшых многа пакалень?

Пясьняр-званар, здымі з сябе
Часовай мяртвасьці натхлань
І песьняй радаснай літань
Пашлі працоўных барацьбе.

Сустрэнь ты гымнам бляск зары
Ў змаганьні ўстаўшых новых днёў,
Прыход Комуне спрарачы…
Або ў бяспогадзі памры,
Няймючы песьням новым слоў…
Ну, толькі далей не маўчы.

Менск, 29/I 21 г.

|}