Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЯ СКРЫЦЬ СУЗОР‘ЯЎ ЦЕМНІ НОЧЫ…

Ня скрыць сузор‘яў цемні ночы,
Сьлязам вачэй не асьляпіць,
Як ветру часу ня спыніць,
Як дзей наступных не спрарочыць…
І кроў, пралітая, рабочых
І кроў, пралітая, сялян,
Падніме помсты акіян
І змые ўшчэнт варожы стан,
Што к волі пыніць роўны пуць,
Якім працоўныя ідуць.


∗     ∗

Ня скрыць сузор‘яў цемні ночы,
Вясны марозу ня спыніць…
Ня доўга будзе лёс бядочы
Жыцьцё краіны крывяніць…
І хоць балюча цяты раны,
Хоць сочыць з іх струменем кроў, —
На жах драпежных варагоў,
Ці позна будзе то, ці рана —
Зрасьцецца ён, чацьвертаваны,
Ў магутны, згартаваны
Свабоды вечнае захоў.

22 кастрычніка 1920 г.
Смаленск.