Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі сядзіш тут, у горадзе цуд культуры тэхнікі, ў сталіцы краю, які выдае да 5000 пазваў газэт, які нячуванаю стараннасьцю свайго народу перамагае страшэнны скутак крывавейшае вайны, знаходзячы вымусовы спакой у самапалепшаньні, калі побач з бегатнёю старэнна наладжанай машыны культурна-навуковай творчасьці, ты толькі кладзеш каменьчыкі на падмурак яшчэ толькі афундамантаванага будынку, — то так і калоцішся, так і дрыжыш, каб ня выйсьці з рамак асьцярогі, каб ня выраніць каменьчыка і зьбіць рыхту… Бо каменьчык паложыш ты, каменьчык паложыць ён, каменьчык паложыць трэці, і — глядзі! — падмурак на корх вышэй… і лічым муляроў: адзін, два, тры, пяць, дзесяць…

І раптам… не каменьчык упаў, не цаглінка разьбілася, а муляр кінуў працу! Кінуў працу тады, калі яна ня церпіць адкладу, ня можа быць спынена і на каліва! Толькі ўдумацца ў сэнс гэтае трагэдыі, дакрануцца да яе чуцьцём, а не спаверху абкінуць узрокам, — і найцьвярдзейшая душа ня можа не здрыгануцца!!!


Але машына абсолютнага ня спыняецца… Дынаміка не перарываецца, бо гэта перакорыла-б сэнсу жыцьця. Мора ня можа засохнуць, агонь ня можа марозіць. Чалавецтва ня можа застыць ў нярухомасьці. Беларускі працоўны народ ня можа ня быць адным складаным роўнаскладаных яго… Таму дарукаю камяніста-цьвёрдая вера, якая жыве ў ім і якую ў расткох сваіх ён вывеў на сьвет, на ведама…