Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

...Паўстань, народ! прачніся, беларусе!
зірні на бацькаўшчыну, на сябе!
...Сваю магутнасьць пакажы ты сьвету,―
Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.
Паўстань, народ!.. З крыві і сьлёз кліч гэты...[1]

Гэта пісалася 29-Х-18 г., а 1-I-19 г. па абшарах вольнае Беларусі ўжо разносіліся магутныя словы маніфэсту часовага ўраду Беларускай Савецкай Незалежнай Соцыялістычнай Рэспублікі. Водгалас іх сягаў далёка на захад, б'ючыся ў сьцены абуджанай Нямеччыны і апітае перамогаю Антанты... Ізноў на ваччу поэты адбывалася зьявішча ажыцьцяўленьня яго жаданьняў, ідэй; народ строіў для будучыні ―

Шчасьце, каб пут ня строіў больш сусед.

І пясьняр, поўны расчуленьня, зваў:

Час склікаці ўжо грамаду
На вялікую нараду,
На вялікі сход!
Хай рассудзіць, хай разважыць,
Слова цьвёрдае хай скажаць,
Скажаць сам народ!
Як жыць мае, пажываці
Ў родным краі, ў роднай хаце,
Як заводзіць лад:
Ці жыць далей у няволі,
Ці разжыцца новай доляй,
Новы узьнесьць пасад[2].

Народ рашыў пастроіць новы пасад, "разжыцца з новаю доляю". Векавое бадзяньне бяз імя, бяз

  1. "Спадчына", стар. 14.
  2. Там-сама, стар. 15.