Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прытаіцца... Мы бачым, што з паловы 1915 г. па год 1918 Янкам Купалам напісана зусім мала, нават у друку няма ніякага ту, які быў-бы адзначаны 1916 ці 1917 гадамі.

Якраз а палове 1915 году цэнтр беларускага культурнага руху, г. Вільня, быў заняты немцамі. Беларускія культурныя дзеячы, якія пакуль ня былі яшчэ залучаны ў армію, разьехаліся ў іншыя пункты Расіі. Зачыненая перад гэтым "Наша Ніва", наогул, адняла вялікую частку працы, ужо досыць парушанае вайною. Трэба было перачакаць востры момант, аглядзецца, выбраць месца, згуртаваць сілы.

Выяжджаючы разам з другімі з Вільні, Янка Купала пераяжджае ў Маскву, дзе ўлучае часу на слуханьне лекцый у унівэрсытэце Шаняўскага. Гэта працягнулася да пачатку 1916 году. Пасьля ён пераяжджае ў Менск, дзе паступае ў дарожную дружыну адбываць вайсковую павіннасьць. У Менску к гэтаму часу пасьпеў залажыцца беларускі гурток, які распачаў выдавецка-політычную працу. Янка Купала далучаецца да гэтай працы, але скора мусіць яе пакінуць і з канца 1916 году пераяжджае, з прычыны службы, у Полацак. У гэтым горадзе поэта пражывае канец 1916 году і ўвесь 1917 год. З Полацкага пазему Янка Купала сочыць за ўсімі тымі падзеямі, якія выліліся з страшнае вайны ў нячуваны раволюцыйны ўздым. Рост і пэнт нацыянальнага абуджэньня, здавалася, загінутай Беларусі бліснуў перад яго вачмі яскравым матэорам.