Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З ліку студэнцтва выходзяць новыя беларускія пісьменьнікі, якія паглыбляюць соцыяльныя мотывы ў беларускай літаратуры, захапляюцца павевамі народніцтва і надаюць ёй больш, калі можна так выказацца, дэмократычны адбітак. К. Каганец, Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі) — пісьменьнікі, Ян Луцкевіч, А. Грыневіч, Альгерд Бульба—публіцыстыя, прадстаўнікі дэмократычнай інтэлігенцыі, сваю літаратурную працу цесна зьвязваюць з працаю політычна-грамадзкаю, зьліваючыся з соцыялістычнымі партыямі (К. Каганец, Я. Луцкевіч).

Гэткім чынам, 90 годы перакладаюць к гадом дзевяцісотым дваццатага сталецьця шырокі мост, па якім ужо ў 1903 годзе праходзіць беларуская політычная партыя "Беларуская Рэволюцыйная (а пасьля Соцыялістычная) Грамада". Адбываецца цеснае перапляценьне нацыянальна-культурнае працы ніткамі соцыяльнасьці і революцыйнасьці.

Далейшае поле для працы―сялянства, якое, зразумела, галоўным чынам, і зацікаўлена ў тым, каб вызваліцца з прыгону соцыяльна-політычнага і нацыянальнага. Польскія аграры, расійскія чыноўнікі і панаваньне ў краі наднароднае буржуазнае, офіцыяльнае культуры прыгнятальнікаў стварала соцыяльныя ўмовы для ўзросту культуры протэстуючай, народнай, рэволюцыйнай, якая-б афармляла і культывавала нацыянальна-клясавы протэст. Гэтыя абставіны напіралі на музу беларускіх пісьменьнікаў, на перадавыя пласты беларускае інтэлігенцыі. І ў