Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/324

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

найбліжэйшае супрацоўніцтва з іншымі пісьменьніцкімі організацыямі і паасобнымі пісьменьнікамі. Але гэта супрацоўніцтва, зразумела, мажліва толькі з тымі з організацый і паасобных пісьменьнікаў, творчасьць якіх ня будзе супярэчыць асноўным прынцыпам аб'яднаньня „Полымя“. Апошняе будзе вясьці рашучую барацьбу са шкоднымі ўхіламі, якія могуць вынікнуць на шляху будаваньня беларускай пролетарскай літаратуры.

На працягу часу, пачынаючы з 1905 году, існавала сьціслая поўная сувязь беларускіх пісьменьнікаў з беларускімі працоўнымі гушчамі. Гэтыя апошнія надавалі ім натхненьня, насычалі іх творы зьместам свайго жыцьця і нясьлі разам з імі соцыяльнае і нацыянальнае вызваленьне свае краіны. Новая гісторыя таксама павінна тварыцца пры шчыльнай дапамозе новае савецкае пролетарскае літаратуры. Загэтым яе лябораторыі мусяць быць адчынены для шырокіх працоўных гушчаў. Зачыненых, адгароджаных месцаў ня можа быць — гэта Шаблон:Абмылк людзям, якія на манер алхэмікаў ці астролёгаў мерацца захаваць ад вачэй шырокіх гушчаў свае абманы другіх і саміх сябе. Літаратура павінна нясьці грамадзкія абавязкі, а ні ў якім разе ня быць пустою бліскучкаю для пацехі нейкіх выбарных і прысьвечаных ядынак.

З гэтага боку аб‘яднаньне „Полымя“ мае ў програме свае чыннасьці вынас беларускае літаратуры