Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/323

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

водлуг разьвіцьця і паглыбленьня заваёў Кастрычнікавай рэволюцыі. Будаўніцтва Савецкае Беларусі ў напрамку яе індустрыялізацыі ў прамысловасьці і сельскім гаспадарстве, культурная рэволюцыя ў быту i працы — павінны быць крыніцамі ідэй для творчасьці яго сяброў. Вызваленая з соцыяльнае і нацыянальнае няволі шматмільённая краіна стомільнымі крокамі накіроўвае да сьветлых дзён комунізму. Кіпіць магутная развойная чыннасьць па ўсіх куткох яе абшараў. Вачавідкі нарастае соцыялістычны скарб у прамысловасьці і ў культуры. Толькі заядлым ворагам новага жыцьця здані туманяць балючыя вочы, якім бачыцца „краіна на крыжы расьпятаю“. Супроць гэтых злачынцаў, захаваных пад тулем адцягненых формул і хлусьлівых тлумачэньняў законаў жыцьця і рознастайнай творчасьці, будзе таксама накірована праца „Полымя“.

Прынцыпы і мэты гэтае працы сьцісла, выразна і поўна сформуляваны ў абвешчаным паведамленьні аб‘яднаньня „Полымя“. Гэтыя мэты заключаюцца, між іншым: 1) у разьвіцьці беларускай мастацкай літаратуры шляхам узмацненьня творчае працы яго сяброў у шчыльнай сувязі з вымаганьнямі соцыялістычнага будаўніцтва і 2) ўдасканаленьні і паглыбленьні літаратурнай творчасьці шляхам разьвіцьця марксыцкай крытыкі… Разам з гэтым аб‘яднаньне „Полымя“, у адлічча ад іншых аб‘яднаньняў, абмяжованых рамкамі сэктанцкага ўвасабленьня, захованых у глухіх затулках ад людзкога вока, прагалашае