мелася ў воку біць па неорганізаванасьці старых. Але і ў апошніх намерах ня было грунтоўнае падставы. Фактычна часопісь „Полымя“ зьяўлялася наймацнейшым цэмантуючым сродкам для старэйшых і шэрагу новаяўленых маладзейшых (Я. Нёманскі, А. Моркаўка і інш.) беларускіх пісьменьнікаў. Адчуваньне гэтае спайкі, якая далей паказала сябе трывалейшаю за абачную гуртоўскую форму злукі, распаўсюджвалася ня толькі на кожнага са старых пісьменьнікаў і разам з імі і на чытача, а праходзіла і да тых, хто не хацеў гэтага прызнаваць. Дзеля гэтага не выпадковымі былі факты, што кіраўнік „Маладняка“ М. Чарот ня прысутнічаў амаль ні на воднай атацы яго войскам старых. Ды раней абумовіўшыя сваю мэтавую еднасьць са старымі А. Александровіч, А. Дудар, А. Гурло, М. Зарэцкі таксама ішлі пазадзе сваіх рэзвых сяброў з правага крыла. Гукаў і „гармідараваў“ (хай даруе чытач за гэты тэрмін) супроць „аджыўшых старых“ ужо са стараны маладых у выглядзе якога-колечы У. Дубоўкі ці Я. Пушчы. У сапраўднасьці-ж таму, хто ставіў верны аналіз літаратурным падзеям, было выразна відаць, што на працягу ўсяго часу існаваньня „Маладняка“ разгаліненьне ў ідэёвых напрамках літаратуры ішло ня водлу організацыйных формаў. Мажліва, добра адзнаючы гэта і разам з тым правяраючы на вопыце сваю ідэёвую і формальную еднасьць ды суцэльнасьць, і не хацелі старэйшыя з часткаю неаб‘яднаных малодшых дачасна надзяваць на сябе знадвор-
Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/321
Выгляд