Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/320

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бядуля і Міхась Чарот. А першыя тры сшыткі часопісі запоўнілі сваімі творамі, паміма адмечаных, А. Гурло, А. Александровіч, Я. Журба, Я. Нёманскі, М. Грамыка, А. Моркаўка, Янка Купала і Якуб Колас. Мэрам-бы ўсе яны пагоджана чакалі аформленьня думкі аб „Полымі“, каб на яго старонках дружна i рашуча перайсьці да сталае, рэгулярнае працы — да стварэньня новае савецкае беларускае літаратуры. Прынцып і лёзунг яднаў пералічаных песьняроў у адно цэлае. Програма давала канву для іх творчасьці.

Беларускае савецкае грамадзянства спачуваюча сустрэла прыход новых дзён у беларускай літаратуры. „Полымя“ захапіла чытача, выклікаўшы яго на жывую крытыку аб сваім жыцьці, аб сваёй чыннасьці і аб пастаўленых ім мэтах. Усё было адобрана, прызнана неабходным і сваячасовым. І часопісь роўнаю дарогаю, цьвёрдымі крокамі панясла сьцяг свае працы…

Пазьней, калі беларускія пісьменьнікі рэволюцыйнай формацыі, згуртаваўшыся ў аб‘яднаньне „Маладняк“, павялі атаку на старых — ясна выглядала недарэчнасьць іх стараньняў. Вайна са старымі, меўшы больш знадворны характар, чымсь сварку за сутнасьць, некаторага роду была дзіўнай. Таму дзіўнай, павярхоўнай, што ў шэрагу нападаючых, хоць умоўна, а былі і тыя з малодшых, якія да гэтага злучыліся на мэтах працы са старымі. Дзеля гэтага „рожкі“ былі начэплены на організацыйныя рамкі, якімі і