Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/314

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Патрэбна дачасна спыніцца вакол зачэпленага пытаньня і ўдзяліць яму належную ўвагу. Мы не нагэтулькі багаты, каб дазваляць траціць час на стварэньне гармідару, на практыкаваньне ўзаемнага самахвальства і гульні ў бязьмежную вольнасьць. Мы ня створаны да ігры ў пустую вобразнасьць, якая пасьля сябе пакідае сьляды лопнутай мыльнай бурбалкі. Перад намі кіпучае жыцьцё, поўнае глыбокае творчасьці ва ўсіх галінах, перад намі нясупынная праца над стварэньнем соцыялізму. Літаратура мусіць прыняць чынны ўдзел у гэтай працы, літаратура павінна надаваць энэргіі і бадзёрасьці працаўніком, гартаваць іх сілы і распаляць веру ў бліжэйшы прыход пастаўленае Кастрычнікам мэты. Адыходзіць у бок, азірацца назад, адцягацца ад сапраўднасьці — знача губіць справу, за якую стаіш. Заплюшчваць вочы на свае абмылкі, а то і ўзносіць іх перад іншымі — праступак. Абыходзіць маўчаньнем гэтыя розныя недахопы — сорам.

Ласьне з-за туману фіміамных напеваў ня відны бываюць голыя плямы іх? Ці можна схаваць той факт, які кажа аб усякай адсутнасьці ў пераважнага ліку маладых пісьменьнікаў твораў на тэмы сучаснасьці, які не знаходзіць адбітку ў іх творах агромністага процэсу будаўніцтва новага жыцьця, які паказвае на ашчаднасьць бадзёрых нотаў прызыву да гэтага будаўніцтва, які не знаходзіць вобразаў колёсальнае вялікасьці перараджэньня духоўнага сьвету, быту, поглядаў працоўных станаў беларус-