Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/313

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыя і тон узвышаўскага паведамленьня наконт артыкулу Сымона Друка „Аб скутках дыскусіі“ ў № 2 „Узвышша“. Ня дзіва пасьля гэтага, што настойна вынікае пытаньне аб патрэбе сапраўдных „рамак і асадкі“. Друк не павінен служыць дробным мэтам мяшчанскага характару. Літаратура, што мае перад сабою найадпаведнейшыя заданьні выхаваўчага характару, ня мусіць вульгарызавацца праз апушчэньне да прымітыву. Мажлівасьць вольнага доступу на старонкі часопісяй, што падарыла Кастрычнікавая рэволюцыя кожнаму, ня тлумачыцца адкіданьнем усякіх законаў і ўсякіх граніц. Калі хлапцу ўдаецца склась і адзін верш больш менш удачліва, а чарговыя псаваць, — то тут няма абавязку, які-б дапушчаў сапсаваныя друкаваць бяз усякае папраўкі ці крытыкі. Гэта элемэнтарная ісьціна. Той жа элемэнтарнай ісьцінаю будзе і палажэньне аб сумлівасьці ў поэтыцкай здольнасьці таго, хто сумеў выпадкова напісаць адзін-два вершы. Аднак мы бачым, што малейшая спроба крытыкі цягне за сабою абурэньне і разам з тым вядзе да ўнікненьня ад яе праз самастойны друк. Прыблізна гэта характарызуецца вось якімі правіламі: „Які-небудзь Чарот ці Піотуховіч, ці іншы сьмее чапаць мяне? А ну іх! Я сам сабе крытык, сам сабе настаўнік“[1]. Гэта хваравітасьць, пароджаная павольнымі адносінамі да маладых, нясталых хлопцаў, дае аб сабе знаць вельмі чула.

  1. Трэба адмеціць частыя рэзкасьці ў нападах асобных узвышаўцаў на М. Піотуховіча і Тодара Глыбоцкага.