Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/306

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У чым жа яшчэ сабака закапана? „Можа форма ў „маладнякоўцаў“ няпрыгожая? Але і з гэтага боку не падкапаешся. Іншыя сябры „Маладняка“ адзяваюць свой зьмест у такія прыгожыя вопраткі, што, бязумоўна, могуць паспрачацца з самымі галоўнымі „прывілеяванымі“ ў выдавецтвах песьнярамі. У чым-жа і яшчэ справа? Чаму гэтак ня хочуць выдаваць „маладнякоўскія“ творы? Мы ня ведаем. Слова за выдавецтвам“. Тут, як бачым, справа чарговага наступу, ня болей. Бо „Белтрэстдрук“ сапраўды нічога не выдаваў — а „Савецкая Беларусь“ выдавала творы без разбору аўтараў.

Пры заснаваньні Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва знайшлася яшчэ большая мажлівасьць да выданьня ў тым-жа бесстароньнім у адносінах да аўтараў напрамку. Тым ня меней, помнячы розьніцу між беларускай і маладнякоўскай літаратурамі, частка ранейшых маладнякоўцаў выдавала свае творы ў кніжніцы „Маладняк“; праўда, праз кніжніцу можна было прапусьціць творы лягчэй, ды яшчэ гэта прыдавала некаторы эфэкт. Але па-за гэтым эфэктам расьлі і адмоўныя зьявішчы. Апошніх было нямала, і па значэньню свайму яны не маглі не адбівацца і на багатых дадатных бакох працы і творчасьці „Маладняка“, і на сталасьці беларускае літаратуры. Праз кніжніцу знайшлі мажлівасьць угледзець сьвет тыя пачынальнікі-пісьменьнікі, якім і ня суджана было быць пісьменьнікамі. Пры гэтым выданьне твораў справодзілася некатораю помпезнасьцю, як