аўтарах у парадку набыцьця рукапісаў ад іх. Яшчэ ў 1921 г. гэтых рукапісаў было куплена ад розных пісьменьнікаў літаратурна-выдавецкім аддзелам Наркамасьветы на некалькі томаў для друкаваньня іх за рубяжом. Дзякуючы розным прычынам, у Нямеччыне давялося надрукаваць усяго тры кніжкі: „Песьні працы і змаганьня“ Цішкі Гартнага, яго-ж першую частку роману „Сокі Цаліны — Бацькава Воля“ і „Казкі жыцьця“ Я. Коласа. Выдавецтва „Савецкая Беларусь“ узялося выдаваць набытыя рукапісы ў сябе. І выдала вось гэткія кніжкі: „Спадчына“ Янкі Купалы, „Водгульле“ і „Новая Зямля“ Якуба Коласа, „Пад родным небам“ і „На зачарованых гонях“ З. Бядулі, „Заранкі“ Я. Журбы, „Барвенак“ А. Гурло і пазьней крыху „Веснаход“ М. Чарота і „Трэскі на хвалях“ Ц. Гартнага. Частка апошніх была сучасьцікамі „Маладняка“, усе-ж іншыя набываліся і выдаваліся, калі „Маладняка“ не існавала… Прынамсі, калі ў „маладцякоўцаў“ (апроч М. Чарота і А. Гурло, чые кніжкі „Савецкая Беларусь“ выдала), ня было чаго выдаваць. Гэта ня ішло на ўвагу, і супроць выдавецтва празычэла з вуснаў Ул. Дубоўкі гэткая філіпіка: „Выдавецтву „Савецкая Беларусь“ усё роўна, ці друкаваць творы Журбы ці „Маладняка“. Ну, дык у чым-жа справа? Можа дрэнна расходзяцца творы сяброў „Маладняка“ і таму іх ня друкуюць? Але не! Зборнік „Комсамольская нота“ — двух сяброў „Маладняка“ — зусім ня горш іншых беларускіх выданьняў, а нават лепш.
Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/305
Выгляд