вішчы, якія мы адносім да катэгорыі шкоднага ў беларускай літаратуры.
Аналізуючы ідэёвы зьмест творчасьці першых сяброў „Маладняка“, можна было зразу бачыць выразную разыходжанасьць іх, прынамсі, у двух напрамках. Адзін напрамак меў пераважнасьць рэволюцыйных настрояў і пролетарскае афарбоўкі, другі адмячаўся ідэёвай нявыразнасьцю з тэндэнцыяй ухілаў у бок вясковай стыхіі. І цікава, што прадстаўнікамі першага якраз былі тыя тры-чатыры пісьменьнікі, аб якіх даводзілася ўспамінаць вышэй. Іх літаратурны вопыт (ужо ён у 1923 годзе падлічаўся трыма гадамі!), большая сугучнасьць бягучаму часу іх настрояў застаўлялі разглядаць маладую організацыю пад гэткім кутам гледжаньня. Тым ня меней, у „Маладняку“ не знайшлося належных даных, каб у процэсе свае працы захаваць ва ўсіх сваіх сяброў усвойныя літаратурнаму жыцьцю норавы, побыт, этыку… (зразумела — ня ў тых лупінах, якія асталіся ад дарэволюцыйнага часу, а ў адноўленых рэволюцыяй рамках). Некаторая частка маладнякоўцаў з-за многіх прычын разумела ролю свае організацыі не як кузьню для новых ідэй у беларускай літаратуры, а як прыпас для разбурэньня спадчыны. Тут ня было нават месца запытаньню: чаму разбураць? Але выглядала з-пад споду крохкае жаданьне — аслабаніць месца, каб ня засьціла. Ня шляхам перастаноўкі, а — разбурэньнем. Імпэт маладое натуры і бурлівага пачуцьця! Да ўцехі адно, што гэта бурлівасьць не