Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/292

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адно другому супроцьставілася, пры гэтым погляды, галоўным чынам, зьвярталіся на сёнешняе і заўтрае. Пад уплывам гэтых настрояў у іх і сформавалася скарасьпелая думка, выкрасьліліся погляды, згодна якім — трэба забыць каштоўнасьць мінулае творчасьці, адказацца ад яе значэньня і ад прызнаньня за ёю гістарычнае ролі. Тут, бязумоўна, не абышлося бяз уплыву гэткіх настрояў з боку расійскага літаратурнага жыцьця. Але грунтоўнейшым фактарам гэтаму паслужыла маладосьць саміх успрыймальнікаў гэтых павеваў, недахоп у іх крытычных думак, патрэбных для пазнаньня складанасьці гістарычных зьявішч, бурлівасьць пачуцьця і, гэтак сама, якасьці маладых гадоў. Аставалася настроям сабрацца ў адно месца і ўспрыняць чыннасьць. Згуртаваньне літаратурнага аб‘яднаньня „Маладняк“ — дадало таго, чаго не хапала… Мы гэтым зусім ня думаем сказаць, нібы „Маладняк“ заснаваўся, маючы на мэце менавіта праводзіць у творчасьці гэты настрой. Зусім не. Усё-ж, самы прынцып організацыі яго быў ня зусім вытрыманым. І вось чаму: пад свой сьцяг „Маладняк“ злучыў маладых пісьменьнікаў не па прынцыпу маладосьці іх ідэёвых напрамкаў, а, галоўным чынам, водлуг фізычнага росту сваіх сяброў. Далей гэта хіба пачала выпраўляцца, але патрабавалася шмат часу, пакуль яна выправілася. На падгатоўку яе выпраўленьня прыпалі гады росквіту „Маладняка“, як організацыі маладых пісьменьнікаў; а гэтаму тэрміну якраз ужыўны тыя зья-