Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/288

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

напрамку і далей? Пажывем — пабачым[1]. У кожным разе ёсьць адзін прасьвет — гэта мажлівасьць многім з радавых узвышаўцаў адкасьніцца ад нездаровае атмосфэры. На гэта здольны і гэткія сябры „Узвышша“, як Кузьма Чорны і Ў. Дубоўка. Ня могуць-жа яны астацца глухімі словам т. Н. Бухарына, думку якога рэдактары „Узвышша“ незаконна прысябрылі, што: „Нам патрэбна літаратура бадзёрых людзей, сьмелых будаўнікоў, якія ідуць у гушчы жыцьця, ведаюць жыцьцё, з гідасьцю ставяцца да гнілі, цьвілі, далакопства, карчэмных сьлёз, разгільдзяйства, пыхоўнасьці і юродзтва“.

Газ. „Савецкая Беларусь
ад 13-15/V 1927 г.
  1. Пражыты час з пары напісаньня гэтага артыкулу, да шкоды, ня збочыў узвышаўцаў з абранага імі пры сваім заснаваньні шляху.