Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/271

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„дерзновения“, што ўжыўны духу ўзвышанства? Мажліва. У кожным разе „Салавей“ чытаецца нудна — з-за монотоннасьці і цягучасьці сказнага характару апавяданьня. Калі яно расьцягнецца на некалькі кніжак — стане не падсільным чытачу, хоць-бы далей яго сюжэт і разгарнуўся ў бок большай цікавасьці.

Апроч гэтых формальна-ўнутраных асаблівасьцяй „Салаўя“ З. Бядулі, адмоўным бокам пісьменьніка ёсьць яго ўцяканьне ў мінулае, угон за тэмамі далёка нямоцнымі, каб зацікавіць чытача. Прыгон — час гістарычны. Падзеі-ж гісторыі толькі ў выпадках, эпізодах надзвычайнага характару, а ня ў цэлай эпосе маглі-б падыйсьці палатном для пэндзля мастака… ды то ня ў нашу пору. Сучаснасьць нагэтулькі багатая жыцьцёвым зьместам, нагэтулькі цікавая агромністымі парушэньнямі і ўздымамі, што дае нявычарпаны скарб тэмаў. Ня бачыць гэтага ці знарочыста ігнораваць яго праступна для пісьменьніка-стварыцеля і будаўніка жыцьця. Паміж тым, З. Бядуля за апошнія два гады ўпарта ўхіляецца прыслухоўвацца да вакольнае сапраўднасьці. Яго цікавіць усё пастароньняе беларускаму савецкаму жыцьцю. Сьпярша пісьменьнік захапіўся каўкаскімі тэмамі лірычна-прыроднага жанру і даў шэраг далёка не адмысловых вершаў аб усплёсках чорнаморскіх хваль ды крыках шакалаў. Зараз-жа ён перанёсься ў часы прыгону. Няўжо стыхія „ўзвышанасьці“ ў гэтым напрамку кіруе настроем З. Бя-