Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/265

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

былі адказацца ад зробленага імі ў „Маладняку“. Разумей — то нізіна, а вось надыходзіць Узвышша — сьвятое сьвятых, зямля ханаанская беларускае літаратуры. Праўда, сама глеба гэтае зямлі больш-менш акрэсьлівалася… Яе якасьць прадбачылася. У яе ўваходзілі вядомыя Майсеі.

Усё-ж мажліва — абдым новых умоў народзіць іншыя плёны. У пачатку бягучага году гэтыя плёны пасьпелі. Узвышша зьявілася перад беларускім чытачом з першым сшыткам свае часопісі. Нарэшце!

Чаму-ж — новая часопісь — новы дадатны факт у жыцьці беларускае літаратуры. І трэба сказаць, што гэтаму факту многія парадаваліся. Мы — у тым ліку. Аднак, радуючыся, зусім не хацелася дыапазон гэтае радасьці паднімаць да неасяжнае вышыні, навошта павінна было пайсьці, каб захапіцца настроем яе ўдзельнікаў ды выдаўцоў.

Што-ж — новая часопісь — новы крок у барацьбе за абагаценьне беларускае літаратуры. Якаво-ж яе нутро, яе зьмест?

Вось яна, гэта часопісь, перад намі. Чытаем ад загалоўку да слоў „Рэдакцыйная колегія“. Пачынаецца яна „Салаўём“, апавяданьнем З. Бядулі і зачыняецца „статутам беларускага літаратурна-мастацкага згуртаваньня „Узвышша“. Помеж з статутам — нешта накшталт дэклярацыі, якая адмячае пляцформу згуртаваньня, яе ідэолёгічную падваліну. Гэта — асноўнае, без чаго, панашаму, нельга было абыйсьціся „Узвышшу“ і што мусіць вызначаць ідэолё-