Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/264

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

настроем да вёскі. Натуральная рэч — для многіх дзіўная, для іншых пагрозная, для рэдкіх — ясная, як сонца. Не магло іначай стацца.

І важкасьць гэтае нямінучасьці акрэсьліваў сам сабою далейшы творчы шлях вышаўшых. Тым ня меней — адколеныя маладнякоўцы назвалі сябе ўзвышаўцамі. Узвышша — гэта, бач, „камандныя высоты“, пад якімі — разумелася — і старая беларуская літаратура з адраджэнцамі і нават „Маладняк“ — нізінамі.

У цэлым шэрагу выступленьняў, вусных і на паперы, „узвышанасьць“ гэта рэзка падмацоўвалася сябрамі згуртаваньня.

Умовы, што парадзілі раскол „Маладняка“, і афарбоўка думак, што ў моц розных прычын залунала над „Узвышшам“, паслужылі матэрыялам да нараджэньня ў разуменьні ўзвышаўцаў асаблівага роду мэсіянства, чуць ня самаю гісторыяю ўскладзенага на „Узвышша“. Выходзячы з гэтага „каманднасьць высот“ стала перавяртацца ў манію вялікасьці, з якою нейкая частка ўзвышаўцаў не магла не глядзець набочанымі пеўнямі…

Але ўсяго гэтага было мала, каб апраўдаць сваю ўзвышанасьць. Што паднясуць узвышаўцы сваёю творчасьцю? Вось што цікавіла многіх і, асабліва, тых, хто зьвязаны з літаратураю. Ранейшая творчасьць кожнага з іх была вядома беларускаму чытачу — толькі за мінулае ад іх нічога не магло сыскацца. Ды многія з узвышаўцаў самі чуць не гатовы